Беларусь забараніла нямецкае мяса і малако

Яны датычаць прадпрыемстваў, размешчаных у землях Нямеччыны: Баварыі, Ніжняй Саксоніі і Паўночнай Рэйн-Вестфаліі, паведамляе interfax.by са спасылкай на дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарчу.

Беларускія ветэрынары спасылаюцца на расйіскіх калег і заяўляюць, што на гэтых тэрыторыях адсутнічае дзейсная сістэма ветэрынарнага нагляду. У выніку немагчыма прасачыць за крыніцамі сыравіны, з якой выпрацоўваецца гатовая мясная прадукцыя.  Беларускія ветэрынары падазраюць, што нямецкія вытворцы выкарыстоўваюць сыравіну з прадпрыемстваў, не атэставаных на права экспарту такой прадукцыі на тэрыторыю Мытнага саюза.

Фота —  Sakhalinmedia.ru