Беларусь забараняе ўвоз расійскай свініны
Абмежаванне, уведзенае з 18 жніўня, закранула ўвоз свініны з Яраслаўскай вобласці Расіі.
Прычынай стала афрыканская чума свінняў, вірус якой выявілі ў Яраслаўскай вобласці, інфармуе БЕЛТА. Пад абмеждаванне трапілі не толькі мяса і вырабы з свініны. Таксама часова абмяжоўваецца ўвоз гарбарнай, рогакапытнай і кішэчнай сыравіны, шчаціны, мяса дзікоў, паляўнічых трафеяў ды інш.
Раней у Беларусі былі змененыя правілы імпарту расійскай прадукцыі. І аналагічная забарона была ўведзеная на ўвоз свініны з Запарожскай вобласці Украіны.
Дарэы, для чалавека афрыканская чума свінняў бяспечная. А вось амаль усё пагалоўе захварэлых свінняў гіне, бо вакцыны ад яе няма.
Фота — tiptip.ru