Беларусь займае 109-е месца ў рэйтынгу міралюбных краін
Рэйтынг міралюбных краінаў свету (Global Peace Index) 2012 года склаў інстытут эканомікі і міру.
Рэйтынг складаюць 158 краінаў. Беларусь заняла 109-е месца. Пры гэтым яна абагнала Расію (153), Грузію (141), Азербайджан (132), Кіргізію (131), Туркменістан (117), Арменію (115), Узбекістан (110). Аднак наша краіна саступае Казахстану (105), Таджыкістану (99) і Украіне (71).
Спіс самых агрэсіўных краінаў склалі (у парадку зніжэння агрэсіўнасці) Самалі, Афганістан, Судан, Ірак, Дэмакратычная Рэспубліка Конга.
Самымі міралюбнымі называюцца Ісландыя, Новая Зеландыя, Данія, Канада, Японія.
Рэйтынг міралюбнасці грунтуецца на ўзроўні гвалту ўнутры дзяржавы, колькасці вязняў, колькасці забойстваў, доступу да зброі, колькасці пратэставых акцый, палітычнай нестабільнасці, колькасці тэрактаў, агрэсіўнасці замежнай палітыкі ды інш.
Фота — prodetey.ru