Беларусь займае 91-е месца ў "індэксе здароўя"
Рэйтынг здароўя апублікавала агенцтва Bloomberg.
У спіс увайшлі краіны, чыё насельніцтва перавысіла 1 мільён чалавек. Ацэнка вялася па шкале здароўя і шкале фактараў рызыкі.
Атрымалася, што самыя здаровыя людзі жывуць у Сінгапуры, паведамляе epochtimes.ru. Потым ідуць Італія, Аўстралія, Швейцарыя і Японія. У першую дзясятку таксама ўвайшлі Ізраіль, Іспанія, Нідэрланды, Швецыя і Нямеччына. Вялікабрытанія апынулася на 21-м, ЗША — на 33-м месцы.
З краін СНД самы высокі ўзровень здароўя жыхароў апынуўся ў Эстоніі — 57-е месца. Беларусь у гэтым спісе займае 91-ю пазіцыю. Паміж нашай краінай ды Эстоніяй размясціліся Грузія (77), Латвія (79), Літва (81), Таджыкістан (84), Узбекістан (85), Азербайджан (87). Расія апынулася на 97-м месцы.
Пры ацэнцы здароўя жыхароў краін бралі да ўвагі працягласць жыцця, дзіцячую смяротнасць, смяротнасць па ўзростах, іх прычыны, чаканую працягласць жыцця мужчын і жанчын, якія ўжо дасягнулі 65-гадовага ўзросту.
У фактарах рызыкі ўлічваліся адсотак курцоў старэйшых за 15 гадоў, узровень ужывання алкаголю на душу насельніцтва, адсотак людзей, якія маюць залішнюю вагу і атлусценне, адсотак ВІЧ-інфікаваных, экалагічная сітуацыя ў краіне, дзіцячыя хваробы ды інш.
Фота — yakzdrav.ru