Беларусь затрымлівае плацяжы за расійскую нафту

Па звестках vesti.ru, расійскае міністэрства адзначыла, што існуюць складанасці ў аплаце беларускімі НПЗ расійскай нафты. Разам з тым, расійскі бок заклікае не палітызаваць гэтую сітуацыю.


На ўзроўні міністэрстваў пытанне пакуль не абмяркоўваюць. Расійскі міністр мяркуе, што ўсё вырашыцца на ўзроўні кампаній дзвюх краін. 


У Шматко папыталі, ці магчымыя перабоі ў пастаўках нафты ў Беларусь з-за цяжкасцяў з яе аплатай. Па яго словах, такія сцэнары пакуль што не абмяркоўваліся.