Беларусь займае 29 месца ў "індэксе рэвалюцыйнасці"

У выданні The Wall Street Journal апублікаваны так званы "індэкс рэвалюцыйнасці" - спіс краін, дзе у хуткім часе магчымыя масавыя акцыі гвалтоўнай змены ўлады.

Першую тройку складаюць Кенія, Камерун і Пакістан, паведамляе InoPressa. Самай бяспечнай з пункту гледжання сацыяльных узрушэнняў лічаць Швецыю.

З 85 даследаваных краін Беларусь займае 29 месца. Суседнія месцы займаюць Венесуэла(28) і Кітай(30).

У аснову індэксу леглі тры крытэра: сацыяльная несправядлівасць, схільнасць насельніцтва да бунту і выяўленая ў адсотках доля выдаткаў на харчаванне. Першы з іх вызначаецца па Індэксе ўспрымання карупцыі, які разлічыла Transparency International, Індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу, падрыхтаванаму Праграмай развіцця ААН, і Каэфіцыенту Джыні, які адлюстроўвае ступень расслаення грамадства па ўзроўні прыбыткаў.

Другі крытэр выводзіцца з сярэдняга ўзросту насельніцтва, узроўня беспрацоўя і ВУП на душу насельніцтва, бо "маладыя і беспрацоўныя больш схільныя бунтаваць, чым людзі старэйшыя, якія маюць працу".

Трэці паказчык аўтар запазычыў з дадзеных амерыканскай Адміністрацыі па кантролі за прадуктамі харчавання і лекамі. Ён зыходзіць з таго, што "гістарычна голад прыводзіць да паўстанняў", паведамляе NEWSru.com.