Беларуса будуць судзіць за продаж стэроідаў у Расію
У Навамаскоўску Тульскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы пра кантрабанду з Беларусі буйнай партыі анабалічных стэроідаў.
Пра гэта паведамляе mk.tula.ru. Напачатку жніўня 2012 года паліцэйскім удалося ўкараніцца ў асяроддзе злачынцаў, датычных да паставак і рэалізацыі забароненых моцнадзейных прэпаратаў.
Пад выглядам пакупнікоў паліцэйскія ажыццявілі закуп 1000 таблетак і 56 ампул анабалічных стэроідаў. Пасля гэтага прадавец, грамадзянін Беларусі А.Люльковіч, быў затрыманы.
Падследны цалкам прызнаў сваю віну.