Беларусам Ровеншчыны спросцяць наведванне Беларусі

Пра гэта дамовіліся прадстаўнікі памежных ведамстваў дзвюх дзяржаваў падчас сустрэчы ў Сарнах. Тым часам, у Ровенскай абласной адміністрацыі запэўніваюць, што просяць Кіеў адчыніць яшчэ адзін памежны пераход, ужо чацвёрты.

"Актуальнасць стварэння новых спрошчаных пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю тлумачыцца пражываннем у Ракітнаўскім раёне значнай колькасці этнічных беларусаў", — адзначае УНІАН.