Беларусам увядуць абмежаванне — 140 літраў вады ў суткі

Такую пастанову прыняў Савет Міністраў 28 верасня. Гаворка ідзе пра кватэры, абсталяваныя лічыльнікамі вады. На аднаго жыльца ўводзіцца норма — 140 л вады ў суткі. Усё, што перавысіць норму, будзе аплочвацца па поўных тарыфах, адзначае БЕЛТА.

У Мінэканомікі кажуць, што перад новаўвядзеннямі праналізавалі спажыванне вады ў нашай краіне і параўналі з іншымі. Выявілася, што ў Мінску і абласных цэнтрах у 2010 годзе спажывлі 153 л на чалавека ў суткі. У невялікіх гарадах гэты паказчык складае 141 л на чалавека ў суткі. Гэта блізка да паказчыкаў развітых еўрапейскіх краінаў, кажуць чыноўнікі. Так, у Нямеччыне, Францыі, Швецыі гэты паказчык складае 130-140 л на чалавека ў суткі.

Таксама Саўмін павысіў тарыфы на паслугі па тэхнічным абслугоўванні жылых дамоў — на 3%, на ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне — на 3,2% і на электраэнэргію - на 15%.