Беларусаў стала меней яшчэ на 13 тысяч

Па інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэту, скарачэнне колькасці насельніцтва стала вынікам таго, што сёлета беларусаў памерла болей чым нарадзілася амаль на 21 тысячу. Пры гэтым амаль 8 тысяч чалавек прыехалі жыць сюды з іншых краін.

Праўда, нараджальнасць у параўнанні з мінулым годам стала ўсё ж крыху палепшылася — на свет з’явілася на 115 дзяцей болей. А смяротнасць крыху знізілася — на 537 чалавек.

У Мінску з пачатку года жыхароў стала болей на 9 700 чалавек. А вось у іншых рэгіёнах гэты паказнік значна знізіўся, піша ej.by