Беларусаў ужо меней за 9,5 мільёнаў
Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 лістапада 2011 года склала 9 мільёнаў 466 тысяч 700 чалавек.
У параўнанні з 1 студзеня бягучага году, жыхароў краіны стала меней на 14,5 тысяч. Скарачэнне колькасці насельніцтва абумоўленае перавышэннем амаль на 23 тысячы колькасці памерлых над колькасцю народжаных. Міграцыйны прырост насельніцтва пры гэтым быў станоўчым — 8 тысяч 479 чалавек, перадае БЕЛТА.