"Беларусбанк" абмежаваў крэдытаванне жылля
З 16 лістапада ў банку перасталі выдаваць грошы на набыццё кватэр.
Афіцыйных заяў з гэтай нагоды яшчэ не прагучала, аднак інфармацыю ў банку пацвярджаюць, піша onliner.by.
“Пакуль без каментароў. Афіцыйны прэс-рэліз будзе падрыхтаваны ў бліжэйшы час нашай прэс-службай”, — растлумачыў нам начальнік упраўлення крэдытавання насельніцтва “Беларусбанка” Віктар Агееў.
У кантакт-цэнтры банка адзначаюць, што крэдытаванне прыпынена на падставе рашэння праўлення банка. Разам з тым спецыялісты падкрэсліваюць, што абмежаванні датычацца толькі крэдытаў на набыццё жылых памяшканняў. Крэдытаванне будаўніцтва, у тым ліку і льготнае, вядзецца банкам у поўным аб'ёме.