"Беларусбанк" пераафармляе валютныя крэдыты ў рублёвыя
Найбуйнейшы банк Беларусі праводзіць перазаключэнне крэдытных дамоваў на новых умовах.
ААТ "Беларусбанк" з 1 красавіка 2011 год змяніў умовы пераводу крэдытаў у замежнай валюце ў беларускія рублі для фізасоб. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, размешчаным 29 сакавіка на афіцыйным сайце банка.
У паведамленні адзначаецца, што пасля пераводу валютных крэдытаў у беларускія рублі будуць дзейнічаць умовы па крэдытных дамовах у беларускіх рублях на дату заключэння дадатковага пагаднення.