"Беларусьфільм" плануе зняць працяг фільма "Белыя росы"

Пра гэта паведаміў гендырэктар "Беларусьфільма" Алег Сільвановіч, перадае БЕЛТА. Нагадаем, што арыгінальны фільм Ігара Дабралюбава выйшаў на экраны ў 1983 годзе.

Па словах гендырэктара, беларускі кінематограф не такі нікчэмны, як яго ўяўляюць. Аднак ён мае праблемы ў людзях і фінансах. Да таго ж, кажа кіраўнік кінастудыі, цяпер няма дзяржзамовы.