Беларусі абяцаюць "парламенцкі бум"

Пра гэта паведаміла старшыня камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспекі Ніна Мазай.

Па яе словах, якія перадае БелаПАН, чакаюцца візіты старшыні Савета Федэрацыі Расіі Валянціны Матвіенкі, старшыні Дзяржаўнай думы Расіі Сяргея Нарышкіна. Таксама з афіцыйнымі візітамі ў чэрвені Беларусь наведаюць кіраўнікі парламентаў Малдовы, Камбоджы, М'янмы і Марока.

А вось беларуская дэлегацыя на чале са спікерам Савета Рэспублікі Анатолем Рубінавым накіруецца ў Казахстан.