Беларусі пагражае дэфіцыт бензіну?

З 1 траўня нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры, адзін з двух беларускіх НПЗ, часткова зачыніўся на рамонт. Прыкладна месяц-паўтара ён будзе перапрацоўваць у два разы менш сыравіны. Аднак гэта сітуацыя не павінна паўплываць на наяўнасць паліва на ўнутраным рынку, запэўніла прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Марына Касцючэнка.

"Унутраны рынак Беларусі будзе забяспечаны цалкам", - лічыць Касцючэнка.

Пару тыдняў таму ў Расіі пачаўся дэфіцыт бензіну, і ажыятаж пакуль ніяк не сціхае. Частка заправак у суседняй краіне нават зачынілася з-за таго, што там няма чаго прадаваць. Затым мыты на бензін у Расіі павялічылі. Беларусь з 1 траўня таксама павялічыла экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты. Пайшлі чуткі, што беларускія нафтавікі вырашылі прадаваць больш бензіну за мяжу, і, ізноў жа, нам пагражае дэфіцыт, паведамляе Комсомольская правда.

"Беларускія НПЗ не пераглядаюць планы па экспарце аўтабензінаў з-за падвышэння стаўкі экспартнай мыты, - распавяла Марына Касцючэнка. - Дзякуючы працы па формуле кошту нафты ўмовы для беларускіх НПЗ не змяніліся. Акрамя таго, прыярытэтам для канцэрна "Белнафтахім" пры рэалізацыі прадукцыі з'яўляецца ўнутраны рынак".