Беларусі рэкамендуюць дэвальвацыю рубля на 20%

Гэтая мера разам з расійскім крэдытам у мільярд долараў і  двухмільярдным крэдытам ЕўрАзЭС дазволіць стабілізаваць курс беларускага рубля.

Васіліядзі: "Далей неабходны іншыя паслядоўныя меры. Гэта і скарачэнне дзяржаўных выдаткаў, і дэвальвацыя. Прычым дэвальвацыя павінна быць у межах 20%. Яна будзе карыснай, выраўнуе аплатны баланс краіны, які цяпер дэфіцытны. Такая мера неабходна, бо гэта лепш для экспарцёраў і насельніцтва. І інвестарам трэба разумець курсаўтварэнне ў краіне, у якую яны збіраюцца інвеставаць. Вынік, па нашых ацэнках, будзе праз 3-6 месяцаў".