Беларуска хавалася ад аліментаў у бройлернай Пецярбурга
У Санкт-Пецярбургу судовыя прыставы затрымалі ў бройлернай беларуску, якая хавалася ад выплаты аліментаў на радзіме.
Жанчына кінула дзвюх дочак, адной з якіх усяго тры гады, паведамляе metronews.ru. Беларуска сістэматычна ўхілялася ад выплаты аліментаў і завінавацілася каля 8 тысяч долараў сваім кінутым дочкам.
Доўгі час не атрымоўвалася знайсці ніякай інфармацыі пра даўжніцу. З кватэры, пазначанай у дакументах, яе даўно выгналі. Маёмасці за ёй не лічылася, звестак аб працы не было.
Аліментшчыца была абвешчаная ў вышук. Неўзабаве атрымалася знайсці сястру жанчыны, якая і паведаміла пра яе магчымае месцазнаходжанне. Даўжніца пражывала з дворнікам у бройлернай аднаго з жылых дамоў Санкт-Пецярбургу.
Калі беларуска не пагасіць пазыку, то яна можа ў хуткім часе апынуцца на лаве падсудных.
Фота — autotat.ru