Беларуска стала пераможцай марафону ў славацкім Кошыцэ
Марына Даманцэвіч вяла барацьбу з эфіёпскімі спартоўкамі на працягу ўсёй дыстанцыі.
Пасля 35-га кіламетра беларуска накіравалася ў адрыў, паставіўшы асабісты рэкорд (2 гадзіны 33 хвіліны 53 секунды). У паслужным спісе спартоўкі таксама ёсць перамогі на марафонах у Рызе-2010 і Лодзі-2011, паведамляе БЕЛТА.
Другое і трэцяе месцы занялі эфіёпкі Халіма Хасэн і Сеада Кадзір Адыло.