Беларуска стала першай віцэ-міс конкурсу прыгажосці ў Польшчы

Пераможца конкурсу "Міс Беларусь 2010" Людміла Якімовіч вярнулася з Польшчы з чарговым тытулам. Дзяўчына ўдзельнічала ў конкурсе "Miss Supranational 2011". Прыгажуні з 70 краін змагаліся за карону пераможцы. На працягу 20 дзён канкурсанткі займаліся з харэографамі, пастаноўшчыкамі і фатографамі. Беларуска саступіла толькі гаспадыні конкурсу прыгажосці – польцы Моніцы Ляўчук, паведамляе  сайт tutgrodno.com