Беларуская чыгунка эксперыментуе з электроннымі квіткамі
Ад 12 верасня эксперымент праводзіцца ў цягніках № 106/105 Брэст — Мінск і № 117/118 Віцебск — Мінск.
Як паведамляе БелаПАН, эксперымент датычыць электронных праязных дакументаў з электроннай рэгістрацыяй.
Такая рэгістрацыя робіцца не пазней чым за гадзіну да адпраўлення цягніка з пачатковай станцыі яго маршруту. Пасадка пасажыраў у цягнік ажыццяўляецца пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу, на падставе якой быў аформлены электронны праязны дакумент. Аплата за электронны квіток таксама робіцца праз вэб-рэсурс, без афармлення праязнога дакумента ў касе.
Фота — roadplanet.ru