Некалькі машын згарэла ў мінскай Серабранцы
Раннім ранкам 17 лютага ў двары дома № 60 па праспекце Ракасоўскага загарэўся аўтамабіль Peugeot 406.
Да таго моманту, як прыехалі ратавальнікі, агонь пашкодзіў яшчэ чатыры аўтамабілі, што знаходзіліся побач. Здарэнне адбылося прыкладна пасля шостай гадзіны раніцы.
Як распавядаюць відавочцы, спачатку загарэўся Peugeot, затым агонь перакінуўся на Audi. Суседзі разбудзілі гаспадара яшчэ аднаго аўто — Opel Omega. Ён рынуўся ў двор, каб адагнаць машыну, але не здолеў гэтага зрабіць, бо Audi ўсіх падпірала. Таксама пашкоджаны масквіч, які стаяў побач, паведамляе onliner.by
Агонь тушылі пенай дзве пажарныя машыны. З 8 раніцы ў двары працавала міліцыя.