Беларуская чыгунка прыпыніла продаж папярэдніх квіткоў ва Украіну
Абмежаванне датычыць цягнікоў, якія адпраўляюцца з 30 сакавіка.
Гэта выклікана тым, што ва Украіне пакуль не прынята канчатковае рашэнне пра пераход у сакавіку на летні час. У выніку можа з'явіцца неабходнасць карэктаваць расклад міжнародных цягнікоў, адзначае БелаПАН са спасылкай на прэс-службу чыгункі.
Зараз нельга набыць квіткі на ўкраінскія цягнікі адпраўленнем з 30 сакавіка, а таксама на некаторыя цягнікі, якія будуць ісці з 29 сакавіка па Беларускай чыгунцы транзітам праз Украіну ў Расію.
Пасля таго як украінскі бок прыме рашэнне пра пераход на летні час, продаж квіткоў адновіцца.