Беларуская інтэлігенцыя выступіла супраць "пятай калоны"

Яго падпісалі народны пісьменнік Беларусі Рыгор Барадулін, пісьменнік Уладзімір Арлоў, філосаф Валянцін Акудовіч, паэты Генадь Бураўкін і Уладзімір Някляеў, мастак Аляксей Марачкін, рэжысёр Валерый Мазынскі, грамадскі дзеяч Аляксандр Мілінкевіч ды іншыя.

Яны пратэстуюць супраць звальнення з мікашэвіцкага прадпрыемства "Граніт" актывіста незалежнага прафсаюза Анатоля Літвінкі, прафесара Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы Вячаслава Шведа ды іншых.

Аўтары звяртаюць увагу на тое, што гэта не толькі парушэнне працоўнага заканадаўства і міжнародных абавязацельстваў, але і Канстытуцыі. "Мы лічым, што гэта адбываецца не толькі таму, што пазбаўленне працы, пагроза звальнення — механізм уздеяння на іншадумцаў унутры краіны, нагнятанне атмасферы страху. Гэта яшчэ і інструмент замежнай палітыкі, які скарыстоўваецца менавіта тады, калі назіраюцца тэндэнцыі да нармалізацыі адносінаў з Еўрасаюзам", — адзначаецца ў звароце.

Яго аўтары лічаць, што гэта робіць нейкая "пятая калона" ва ўладзе, якая скіроўвае Беларусь на ўсход, у Расію, і спрабуе пасварыць з Еўрасаюзам. Прадстаўнікі інтэлігенцыі заклікаюць супрацьстаяць гэтай "пятай калоне", якая "можа прывесці да страты незалежнасці". Яны заклікаюць беларускае грамадства падтрымаць маральна і матэрыяльна ўсіх, каго звальняюць з працы, выключаюць з навучальных устаноў, падвяргаюць пераследу з палітычных матываў.

"Мы патрабуем ад уладаў безумоўнага выканання працоўнага заканадаўства і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь", — цытуе зварот "Наша ніва".

Расце колькасць беларусаў, якія прадказваюць страту незалежнасці краіны