Беларуская інтэрнэт-аўдыторыя перавысіла 4 мільёны чалавек
Такія дадзеныя падае лістападаўскае даследаванне Gemius Audience.
Паводле яго беларуская інтэрнэт-аўдыторыя ўжо перавысіла 4 млн. чалавек, а ўзровень пранікнення інтэрнэту ў Беларусі (аўдыторыя 15 +) склаў больш за 50%. Пра гэта паведамляе marketing.by.
Нагадаем, што трохмільённы рубеж быў пераадолены ў кастрычніку 2009 года. Інтэрнэт-карыстальнікам называецца чалавек, які
на працягу месяца хоць бы раз скарыстаўся інтэрнэтам.