Беларуская “Пантэра” падрала суперніц на шматкі
20 кастрычніка беларускія хакеісткі разграмілі румынскую “Меркуря Чук” з нечуваным лікам — 22:0 (8:0, 10:0, 4:0)
Матч праходзіў у Лядовым палацы Маладзечна ў межах 1-га кваліфікацыйнага раунда Еўрапейскага кубка чэмпіёнаў. Пасля двух дзён спаборніцтваў “Пантэра” лідуе ў сваёй групе В, паведамляе БЕЛТА. У першы дзень беларускі разбілі ўшчэнт “Міленіум Анкару” — 25:0.
Турнірнае становішча:
1. “Пантэра” (Беларусь) — 6 ачкоў (2 матча, розніца шайбаў 47:0)
2. “Айсулу Алматы” (Казахстан) — 6 (2; 19-0)
3. “Міленіум Анкана” (Турцыя) — 0 (2; 0-32)
4. “Меркура Чук” (Румынія) — 0 (2; 0-34).
21 кастрычніка пройдуць заключныя матчы: “Меркура Чук” — “Міленіум Анкара” (15.30) і “Пантэра” — “Айсулу Алматы” (19.00). Каманда-пераможца выйдзе ў 2-гі кваліфікацыйны раунд. За першае месца будуць змагацца каманды з Беларусі і Казахстану.