Беларуская сталіца адзначае Дзень горада

Напрыклад, у парку Перамогі а 12.00 сёння пачнецца свята, якое будзе доўжыцца ажно да 22.00. Ля гарадской ратушы на плошчы Свабоды амаль увесь дзень будзе праходзіць свята духоўнай музыкі. А 15.00 адбудзецца цырымонія адкрыцця Дзіцячай філармоніі. Сярод іншых імпрэзаў — свята вулічнай музыкі ў Траецкім прадмесці, якое таксама расцягнецца амаль на ўвесь суботні дзень. Дарэчы, да ўдзелу ў ім не дапусцілі беларускіх музыкаў з чорнага спісу.

Апроч таго, у сталіцы пройдзе шмат спартовых мерапрыемстваў, будуць працаваць выставы і кірмашы, інфармуе БелаПАН.

Афіцыйнай датай заснавання Мінска лічыцца 1067 год, калі з’явіліся першыя згадкі пра яго. Аднак гісторыкі лічаць, што пасяленні на тэрыторыі горада былі яшчэ раней.