Беларускі бард выступіць у Кіеве
Канцэрт Алеся Касмовіча пачнецца сёння а 16-ай. Музыку можна будзе пачуць у кафэ “Купідон” па вуліцы Пушкінскай 1.
Выступ музыкі арганізаваны “Беларускім цэнтрам ва Украіне”. Ён пройдзе ў межах кампаніі "Марафон
салідарнасці". Яна ладзіцца ў Польшчы, Літве, Украіне, Вялікабрытаніі ды Галандыі. Мэта акцыі — прыцягнуць
увагу грамадства гэтых краінаў да лёсу Беларусі.