Беларускі калгас спрабуе знайсці даярак у... вар’ятні
А пакуль працу дзесяці работніц выконваюць шэсць.
Пра “няштатную” сітуацыю ў адным з сельгаскааператываў раёна паведамляе газета “Ляхавіцкі веснік”. Нястача працаўнікоў звязаная з нізкімі заробкамі. Яны складаюць максімум мільён пяцьсот тысяч рублёў. Пры такім дэфіцыце кадраў гной з фермаў застаецца нявывезеным. Цяляты “стаяць у стойлах, як на пастаментах”, і каб дацягнуцца да саломы ў кармушцы, мусяць станавіцца на калені. Некаторыя не дацягваюцца і застаюцца галоднымі.
Што да кадравага голаду, то каб яго хоць часова прыглушыць, кіраўніцтва сельгаскааператыва спрабуе наняць працаўнікоў з кантынгенту бліжняй абласной псіхіятрычнай бальніцы “Крывошын”. Пакуль безвынікова.
Фота — lves.by