Беларускі хакеіст удзельнічае ў праекце "Дом-2"

Ён удзельнічае ў папулярным расійскім рэаліці-шоў з 8 кастрычніка. Як паведаміў сам спартовец у інтэрв'ю сайту goals.by, прычынай стала траўма спіны, з-за якой ён не мог гуляць і пакінуў "Металург" у міжсезонне.

Пакуль што Рылькоў знайшоў працу ў Санкт-Пецярбургу. Там прайшоў і кастынг на "Дом-2".

Дарэчы, гэта ўжо не першы беларускі спартовец, які прымае ўдзел у скандальным праекце канала ТНТ. Не так даўно ў ""Доме-2 жыў экс-футбаліст БАТЭ Ілля Конанаў. Праўда, ён у шоў затрымаўся ненадоўга. А вось Рылькоў плануе прабыць у праекце працяглы час.