Беларускі лётчык, які пацярпеў у Афганістане, лечыцца ў Расіі
Ён пацярпеў падчас аварыі верталёта Мі-8 і цяпер знаходзіцца ў апёкавым цэнтры ў Краснадары.
Здарэнне адбылося 4 ліпеня на пасадачнай паласе ў афганскім горадзе Газні. Тады загінуў бортмеханік-грамадзянін Расіі. Беларус Фадзей Тышкевіч (на здымку) з'яўляўся камандзірам экіпажа. Спачатку яго лячылі ў шпіталі Кабула, а пасля перавезлі ў Расію. Яго стан ацэньваецца як задавальняючы, інфармуе БЕЛТА.
Як адзначае сайт belaruspartisan.org, верталёт з беларуска-расійскім экіпажам зарэгістраваны ў Гвінеі. Ён транспартаваў ваду для амерыканскай вайсковай базы пад Кандагарам.
Фота — vkrugudruzei.ru