Беларускі МАЗ перавярнуўся на “Дакары” (відэа)
Экіпаж выбыў з гонкі.
Адзін з экіпажаў каманды “МАЗ-Спортаўта” перавярнуўся падчас праходжання 7-га этапу ралі “Дакар”, паведамляе “Прэсбол”.
Па неафіцыйнай інфармацыі,
грузавік ўначы зваліўся з бархану, ніхто з каманды не пацярпеў. Экіпаж паспеў пакінуць кабіну аўто да інцыдэнту. Грузавік
не дабраўся да фінішу да старту наступнага этапу і быў зняты з гонкі арганізатарамі.
Другі экіпаж “МАЗ-Спортаўта” пакуль працягвае ўдзел у “Дакары”. У
генеральнай класіфікацыі ён займае
36-ы радок.