Беларускі спадарожнік у космас пакуль не паляціць

Як паведамляюць інфармагенцтвы, запуск расійскага і беларускага касмічных апаратаў з касмадрома Байканур будзе перанесены на наступны год праз тэхнічныя праблемы. У спадарожнікаў не гатовая сістэма кіравання. Магчыма, старт ракеты з беларускім спадарожнікам адбудзецца ў наступным годзе.

Нагадаем, што першы беларускі касмічны апарат “Белка” быў знішчаны падчас запуску ў 2006 годзе. Выбух ракеты адбыўся на вачах у Аляксандра Лукашэнкі.