Беларускі спадарожнік запусцяць 22 ліпеня

Запуск неаднаразова адкладваўся праз рознагалоссі з Казахстанам. Першы беларускі касмічны апарат павінен быў паляцець яшчэ ў першай палове 2012 года, затым называлася дата 7 чэрвеня. Улады Казахстана доўга не ўзгаднялі старт праз адсутнасць міждзяржаўнага пагаднення аб раёнах падзення прыступак ракет-носьбітаў.

У сярэдзіне чэрвеня прэм'ер-міністр Казахстана Карым Масімаў пасля сустрэчы са сваім расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым даў Расіі дазвол на правядзенне запускаў з Байканура, паведамляе БелаПАН.