Беларускі журналіст Дарафееў пераходзіць на “Інтэр”
Вядучы “5 канала” Украіны Сяргей Дарафееў знайшоў больш выгадную працу.
Журналіст распавёў, што цяпер вывучае арганізацыйныя пытанні адносна магчымасці супрацоўніцтва ў некалькіх праектах. Што да свайго асабістага рашэння, то Сяргей Дарафееў адзначыў: ён бачыць на “Інтэры” больш магчымасцяў для рэалізацыі сябе як медыя-мэнэджара і вядучага, чым меў на “5 канале”, паведамляе “Тэлекрытыка”.
Сяргей Дарафееў — беларускі журналіст. Працаваў на АНТ, вёў ток-шоу “Выбар”, быў звольнены пасля 19 снежня 2010 года. Тады ў ноч пасля выбараў задаў у жывым эфіры старшыні Цэнтрвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай некалькі непрыемных пытанняў, пасля чаго тая спешна пакінула студыю.
Затым ён ўладкаваўся на працу на "5 канал" Украіны, дзе вёў аўтарскую перадачу "Партрэты з Сяргеем Дарафеевым" і штодзённае ток-шоў "Час. Вынікі дня". У 2012 годзе атрымаў галоўную нацыянальную тэлевізійную прэмію Украіны "Тэлэтрыумф-2012" у намінацыі "Інтэрв'юер года".
Адметна, што тэлеканал "Інтэр" кантралюе адміністрацыя прэзідэнта Віктара Януковіча.