Беларускіх чыноўнікаў не пусцілі ў Літву
У іх ліку намесніца міністра юстыцыі Аля Бодак і суддзя Вярхоўнага суда Аляксей Рыбакоў, які судзіў Аляксандра Казуліна.
Як паведамляе партал DELFI, здарэнне адбылося на гэтым тыдні. Літоўскія памежнікі не прапусцілі, Бодак, Рыбакова і двух дэпутатаў. Усе яны ўнесеныя ў спіс неўязных у Еўрасаюз.
Замест іх у Літву прыбыла група іншых чыноўнікаў. Сярод іх прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры і Міністэрствв ўнутраных справаў Беларусі.
Як раней паведамляла Еўрарадыё, візіт быў запланаваны на 9-12 жніўня. Падчас яго беларускія спецыялісты мусілі азнаёміцца з метадамі, якія ўжывае Літва ў барацьбе з наркаманіяй.