Беларускім гарадам прыдумаюць брэнды
Аб'яўлены конкурс па распрацоўцы творчай канцэпцыі прасоўвання гарадоў і рэгіёнаў Беларусі.
Аб гэтым паведаміла дырэктар "Інфармацыйна-турысцкага цэнтру" Алена Пліс. Конкурс пройдзе ў рамках II Міжнароднага форуму "Імідж Рэспублікі Беларусь: стратэгія развіцця". Жадаючыя прыняць удзел у конкурсе брэндаў павінны прапанаваць ідэі для наступных напрамкаў: развіццё ўязнога турызму, паляпшэнне інвестыцыйнага клімату, унутраны маркетынг, паведамляе БелТА.