Беларускія аблігацыі ўсталявалі антырэкорд
Кошт беларускіх аблігацый першага выпуску, якія каціруюцца на расійскім рынку, за мінулы тыдзень істотна панізіўся.
Прыбытковасць па дзяржаблігацыях склала 24 лютага 9,41% гадавых супраць 8,82%, пазначаных 18 лютага. Такім чынам, прыбытковасць па гэтых каштоўных паперах дасягнула рэкорднага ўзроўня.
На думку фінансавых аналітыкаў, гэты факт сведчыць пра падзенне даверу замежных інвестараў да Беларусі і росту кошту пазыковых рэсурсаў для беларускага ўраду, піша ІА REGNUM.