Беларускія баскетбалісткі саступілі турчанкам

Нашы баскетбалісткі прайгралі зборнай Турцыі з лікам 56:65. Гэты пройгрыш таксама закрыў зборнай Беларусі шлях на Алімпіяду, якая пройдзе ў 2012 годзе ў Лондане.

Нагадаем, што на папярэдніх этапах спаборніцтваў нашы дзяўчаты абыгралі зборныя Вялікабрытаніі, Ізраіля і Расіі, а саступілі літоўкам і чэшкам.