Беларускія баскетбалісткі стартуюць на Еўра-2011 матчам з брытанкамі
Сёння ў Польшчы пачынаецца 33-ці чэмпіянат Еўропы па баскетболе сярод жаночых каманд.
Свой стартавы матч у папярэдняй групе В зборная Беларусі правядзе ў Лодзі супраць баскетбалістак Вялікабрытаніі. Пачатак гульні ў 16.00.
Другі паядынак беларускі згуляюць 19 чэрвеня з ізраільцянкамі. Пачатак гульні ў 16.00.
20 чэрвеня завершаць папярэдні этап сустрэчай з камандай Чэхіі. Пачатак гульні ў 21.30.