Беларускія біятланісткі 7-я ў эстафеце ў Антхольцы
Гэтай гонкай завяршыўся чарговы этап Кубка свету па біятлоне.
Беларуская каманда бегла пад нумарам 9 у складзе Надзея Скардзіна, Анастасія Дубарэзава, Людміла Калінчык і Дар’я Домрачава. Дарэчы, у гэтым сезоне жаночая зборная яшчэ ніводнага разу не ўзнялася вышэй за 7-8 месца ў эстафеце.
Перамаглі ў гонцы нарвежкі, на другім месцы прадстаўніцы Украіны і на трэцім — расіянкі.