Беларускія браканьеры ўцяклі ад пакарання ва Украіну
Зараз іх шукаюць украінскія памежнікі.
На тэрыторыі Украіны правапарушальнікі схаваліся ад беларускіх памежнікаў, якія заўважылі іхняе незаконнае паляванне, паведамляюць “Валынскія навіны”. Трое невядомых 15 студзеня палявалі ў Столінскім раёне Беларусі. Калі на браканьераў недалёка ад мяжы натыкнуліся памежнікі, яны кінулі забітую казулю і ўцяклі ва Украіну.