Беларускія бровары перавыканалі план па экспарту
У 2011 годзе экспарт піва з Беларусі павялічыўся ў 1,2 раза ў параўнанні з 2010-ым.
Па выніках года было экспартавана 6 мільёнаў 159 тысяч дал піва. У той час як гадавы план быў роўны 5 мільёнам 160 тысячам дал. Адпаведна праграма развіцця экспарту беларускага піва выканана на 119%, паведамляе БелаПАН.