Беларускія чыноўнікі пабяднелі
Прыбыткі службоўцаў, як і даходы шараговых беларусаў у 2011 годзе рэзка ўпалі ў доларавым эквіваленце.
Цяпер у дзяржаўных служачых такія заробкі, якім не пазайздросціш. Напрыклад, начальнік упраўлення аднаго з міністэрстваў сёння зарабляе 3 мільёны 800 тысяч рублёў. У гэты заробак ужо ўключаны другі клас дзяржаўнага служачага і болей зарабіць на такой пасадзе немагчыма.
У сваю чаргу начальнік аддзелу ў міністэрстве зарабляе сёння 2 мільёны 600 тысяч рублёў — гэта трэці клас дзяржаўнага служачага. Калі ўлічыць, што ў Беларусі кожнай дзяржаўнай пасадзе адпавядае пэўны клас, а ўсяго іх 12 і яшчэ адзін, найвышэйшы клас, то можна сабе ўявіць, колькі зарабляюць зусім дробныя чыноўнікі.
Між тым лічыцца, што службоўцы павінны быць забяспечанымі. Гэта перадухіляе карупцыю і адток кваліфікаваных кадраў. З апошняй праблемай беларускія дзяржорганы ўжо сутыкнуліся, паведамляе naviny.by.