Беларускія электрамабілі прадаюць удвая даражэй за імпартныя

Праўда, на замову чатырохколавыя электрамабілі могуць прывезці пакупніку з Кобрына. Там іх выпускаюць на сумесным беларуска-ізраільскім прадпрыемстве “Палессе”.

Электрамабіль можа перавозіць груз да 50 кг. На адной зарадцы ён праедзе 40 хвілінаў. Рабочае напружанне 6 вольт. З меркаванняў бяспекі рэкамендуецца эксплуатаваць гэты цацачны аўтамабіль у прысутнасці дарослых.

Дзіцячы аўтамабіль выпушчаны як тавар імпартазамяшчэння. Каштуе ён каля двух мільёнаў рублёў. Замежныя аналагі з Італіі каштуюць амаль удвая менш.