Беларускія гандбалісты пераможна стартавалі на турніры ў Швейцарыі
У швейцарскім Вінтэртуры праходзіць турнір "Yellow-Сup".
У стартавым матчы спаборніцтваў нашыя спартоўцы перамаглі каманду Аўстрыі — 33:22 (18:10).
Як паведамляе "Прессбол", найбольш плённа ў складзе пераможцаў дзейнічалі Кірыла Князеў, Сяргей Рутэнка і Вячаслаў Шумак яны забілі па 4 галы.
Фота — АР