Беларускія хакеісты прайгралі французам — 1:2 (відэа)
Брамнік Віталь Коваль атрымаў траўму ў канцы другога перыяду і замест яго далей гуляў дэбютант зборнай Дзмітрый Мільчакоў.
Лік па перыядах: 1:0, 0:1, 0:1. Лік адкрыў пасля прыгожай камбінацыі Аляксей Калюжны на 9-й хвіліне. Аднак на 38-й французы закінулі шайбу ў адказ. Калі здавалася, што овертайма не пазбегнуць, на 59-й хвіліне, зборная Францыі правяла імклівую контратаку — 2:1.
Заўтра беларуская зборная гуляе супраць каманды Канады.
Фота — champ.by