Беларускія легкаатлеты заваявалі пяць медалёў на Чэмпіянаце Еўропы
Спаборніцтвы сярод спартсменаў да 23-ох гадоў праходзілі ў Чэхіі. Па іх выніках наша каманда заняла 12 месца.
Паводле інфармацыі прэс-службы Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, першае месца заняла Аліна Талай. Яна лепш за іншых прабегла сто метраў з бар’ерамі. Срэбра заваявалі Анастасія Каштанава ў кіданні дыска і Эдуард Міхан у дзесяцібор'і. Трэцімі былі малатабоец Алег Дубіцкі і Яна Максімава, якая спаборнічала ў семібор’і.
У агульным заліку Беларусь заняла 12-е месца. А ў пяцёрку мацнейшых увайшлі Расія, Вялікабрытанія, Украіна, Германія і Польшча.