Беларускія стралкі не выйшлі ў алімпійскі фінал
Нашы спартсмены не трапілі ў фінал турніру ў стральбе з малакалібернага пісталета на 50 метраў.
Алімпійскі чэмпіён Барселоны-1992 Канстанцін Лукашык і яго сябра па камандзе Андрэй Казак набралі ў кваліфікацыі па 547 ачкоў і занялі 30-е і 31-е месца ў выніковы пратаколе. А найлепшы вынік быў у прадстаўніка Паўднёвай Карэі Чона Юн Рэ — 569 балаў, перадае БЕЛТА.
Сёння, 5 жніўня ў спаборніцтвы па стэндавай стральбе ў барацьбу ўступіў беларус Андрэй Каваленка, які ўдзельнічае ў кваліфікацыйным турніры ў трапе.