Беларускія тэнісісты прайгралі венграм

8 ліпеня лідар нашай зборнай, Уладзімір Ігнацік, абыграў другога нумара гаспадароў Адама Келнера, але затым другая ракетка беларусаў Сяргей Бетаў саступіў першаму нумару венграў Атыле Балажу.

У другі дзень Максім Мірны і Уладзімір Ігнацік выйгралі ў пяці сэтах у венгерскай пары, аднак рэшту гульняў беларусы прайгралі. Таму далей ідзе венгерская зборная. Там яна сустрэнецца з Вялікабрытаніяй.